У апошнія гады самцы рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) - не ўсе, канешне - спяваюць у нас да першых маразоў. А гэтым летам у пастаянным месцы гнездавання на б. бровары адзін пачаў спяваць у другой палове жніўня пасля працяглага перапынку, але праз 3-4 дні замаўчаў. Я нават думаў, што ён ужо адляцеў на зімоўку,але і самка, і маладыя рудахвосткі-чарнушкі ўсё яшчэ тут.
І вось самец паказаўся, ды яшчэ сеў на сонейку:
А тое, што колеры, якія мы бачым у птушыным апярэнні залежаць ад позы птушкі і асвятлення, пішуць ва ўсіх добрых вызначальніках. Але яшчэ адзін прыклад не перашкодзіць:
Гродна, 13-09-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ