Для гучнасці спеву, як аказваецца, не памеры птушкі самае галоўнае.
Канешне, ёсць пугач, чапля-бугай або шэрыя жураўлі, якіх добра чуць з нашмат большай адлегласці, але ці тыя гукі, якія яны выдаюць, можна назваць песняй?
А вось гучная і збольшага ўпарадкаваная камбінацыя трэляў і трэскаў драздовай чаротаўкі (Acrocephalus arundinaceus) - яўная песня!
Гэты самец спявае з самай вяршаліны сухога трыснягу, які невялікай купінкай застаўся ў вусце Гараднічанкі. Нічога ён не баіцца - ні ветру, ні дажджу і нават ад чалавека побач замаўкае толькі на непрацяглы час - бо пАра гарачая і "ўвесь год корміц".
Гродна, канец мяй (траўня) 2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ