Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгловы пір

У прыродзе для ўсіх ёсць усё. Калі раптам няма тут і цяпер - трэба або пашукаць у іншых месцах, або пачакаць - і ўсё паспее і стане смачным і спажыўным.

У вельмі прыгожай восеньскай пойме безіменнай ручаіны, якая сама - без рэчак - упадае ў Нёман каля Дарошавіч сёння ляталі, шукалі - і знаходзілі! сабе ежу тысячы птушак розных відаў. Так без перабольшвання і было!

Аднымі са шчаслівых карыстальнікаў ураджаю мясцовых раслін былі не самыя шумныя і, як гэта будзе не дзіўна - нават не самыя прыгожыя! - але самыя яркія чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis).

https://youtu.be/48QrDTs7qeM

11-10-2019, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі