Гэты самец шэрай лескі (Sylvia communis) пачаў спяваць сярод невясокіх дрэваў даволі позна - на самым прыканцы траўня. Гэта позна, таму, што іншыя ўжо займалі тэрыторыі ці спрабаалі гэта зрабіць як мінімум два тыдні да яго.
Прычым рабіў ён гэта на параўнальна вялікай тэрыторыі, пералятаючы паміж рознымі месцамі і спяваючы з кожнааг, час ад часу ўзлятаючы над прысадамі, дзе быў амаль незаўважны і вяртаючыся на іх.
Таму я рашыў, што гэта або позні самец, або наадварот, ранні і з яго папярэдняй спробай гнездавання нешта не атрымалася і такім чынам ён спрабуе яшчэ раз і на новым месцы.
Яго песні я чуў і час ад часу бачыў яго троху больш за тыдзень. А потым ён або знік, або знайшоў партнёрку і спяваць каб утрымаць яе - бо канкурэнтаў побач не было - больш не патрабавалася. Хацелася б думаць, што ўсё ж другое.
Гродна, 27-05 і 02-06-020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 15.06.2020 - 09:34
У птушак таксама бывае…
У птушак таксама бывае нешанцаванне на ніве кахання. Але ён прыгажун, і будзем спадзяецца, што знайшоў сваю прыгажуню. А серыя здымкаў добрая - прыйшлося вам папрацаваць ..