Нават у сумрачны зімовы дзень бываюць смешныя сытуацыі, звязаныя з птушкамі.
Выходзім мы да гарадзкога пляжа, а там над таблічкай, якая забараняе ўваход, сідзіць шэрая варона (Corvus (corone) cornix) - "пільнуe" каб ніхто не парушаў)
Пачаў я яе фатаграфаваць, а яна спрыгнула на памост у "забароненую зону", пайшла да лодкі і ўзяла адтуль кавалачак сухога батона:
Ну а потым ізноў на свой пост села - на варце ўсё ж)
18-01-2020, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 23.01.2020 - 13:01
І назва і сюжэт здымка -…
І назва і сюжэт здымка - проста супер! Час абеду: паела, папіла і, зноў на вахту ...
Harrier - 23.01.2020 - 13:22
In reply to І назва і сюжэт здымка -… by pva
Дзякуй! Так - вайна вайной,…
Дзякуй! Так - вайна вайной, а абед па распарадку)