Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі: Самцы на ахове сям'і

Нешмат ёсць відаў курыных, у якіх за птушанятамі даглядаюць і самка, і самец.

Тым больш было цікава ўбачыць калі мы чарговы раз заехалі ў асушаную пойму Свіслачы каля Водлы, як два самцы шэрых курапатак (P. perdix) метрах у 300 адзін ад аднаго паказалі аднолькавыя паводзіны.

Яны не хаваліся ад нас (мы былі ў аўтамабілі) і былі выразна бачныя сярод кароткай расліннасці - спецыяльна адцягвалі нашу ўвагу ад самкі з птушанятамі. Мы апошніх і не шукалі - карысталіся смеласцю самцоў, і ні самак, ні птушанят не бачылі.

Паступова самцы нехутка адбягалі, прыпыняючыся і правяраючы - ці мы раптам не перавялі сваю увагу на самак з малымі? Але зразумела, што гэта не было нашай мэтай і праз хвіліны 2-3 у расліннасці скрыліся і самцы:

https://youtu.be/1CYghthiO_M

Бераставіччына, 31-05-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі