Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя лескі: будзе новае гняздо

Хаця лета ў самым разгары, да яго канца яшчэ застаецца дастаткова часу, каб нават пералётным птушкам паспець выгадаваць другі вывадак. 

Пра тых, што застаюцца на зіму з намі і спрабуюць загнездаваць ў гэтым сезоне яшчэ раз, я пісаў ТУТ і ТУТ

Апошнія дні назіраю на беразе Нёмана сярод кустоў вярбы шэрую леску (Sylvia communis). У прынцыпе, гэта не яе гнездавы біятоп, але можа птушка збірае там насякомых для птушанят? Калі самец не такуе, назіраць за іншымі праявамі жыцця гэтых вельмі скрытных птушак складана, і я ўжо не спадзяваўся зразумець што сапраўды ён там робіць. Але сёння пашанцавала і атрымалася разгадаць гэтую загадку.

Леска паляцела ў прыбярэжны хмызняк (гл. верхні здымак), а потым перабралася бліжэй да лесвіцы і набярэжнай. Нырнула ўніз, а потым з'явілася з нечым у дзюбе. 

"Так і ёсць - цэлая дзюба ежы" - падумаў я. І памыліўся. Ужо ў хаце на маніторы кампутара я разгледзеў, што гэта не ежа, а гнездавы матэрыял - лескі заканчваюць будаваць новае гняздо.

29-06-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі