На жаль, я не бачыў пачатку гэтай гісторыі, таму пра яе прычыны магу толькі здагадвацца.
А справа атрымалася такім чынам: я сядзеў каля сцяны былога бровара і спарбаваў здымаць сотні пралятаючых побач ластавак трх відаў і свіргулёў, калі з краю сцяны паказаўся коцік з нярвова паднятым хвастом і за ім, таксама пешшу, бегла... шэрая варона (Corvus (corone) cornix)!
Птушка хутка даганяла коціка і калі наблізілася да развёрнутага ў яе бок драпежніка, ён прыгнуў (гл. трэці здымак, да якога я не быў гатовы), але варона лёгка адляцела і амаль адразу вярнулася - тут я і стаў здымаць відэа
https://youtu.be/3-k2hzwhgac
Калі ж коцік нарэшце схаваўся у кустах, пара варон яшчэ некалькі хвілін сядзела на бліжэйшых дрэвах, але,здаецца, больш не звяртала ўвагу на драпежніка.
Што гэта было? Ці то коцік ужо спрабаваў напасці на птушанят у бліжэйшым да бровара гняздзе ці, хутчэй, ужо на злёткаў на зямлі? Ці то вароны нарэшце вырашылі парай паказаць драпежніку хто насамрэч кантралюе гэтую тэрыторыю? Прычына застаецца невядомай, але наўрацці птушкі рызыкавалі б жыццём проста так.
Гродна, 12-05-2020.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ