Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя жураўлі: Гучная пара

На ўскрайку вельмі незвычайнай вёскі Ігнатавічы над пойменным лугам невялікай, але хуткаплыннай і не спрамленай ручаіны чамусьці лятала і крычала пара шэрых жураўлёў (Grus grus).

Іх гучныя крыкі далёка разносіліся і рэхам вярталіся ў вёску. У чым была прычына мы так і не даведаліся - можа драпежнік нейкі хадзіў каля іх птушанят, але то адна, то другая птушка сядала ў розных месцах луга, узлятала, да яе далучалася другая і яны ляталі шырокімі кругамі і крычалі:

 

Бераставіччына, 22-05-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары