Шанцуе тым, хто апынаецца ў патрэбны час у патрэбным месцы.
Як нам сёння. Яшчэ здалёк мы заўважылі пару шэрых журавоў (Grus grus), якія харчаваліся недалёка ад дарогі і ад каря вёскі ў поймы Свіслачы. Вырашылі блізка не пад'язжаць каб дарэмна не палохаць птушак.
Здымаем і раптам я бачу, што адзін з журавоў не проста стаў у поўны рост, але яшчэ і выцягнуўся. Я думаў, што ён убачыў бадзяжнага сабаку або ката, а аказалася цікавей.
Журавель - пэўна самец, расправіў крылы і пачаў ... танчыць! Падпрыгваў у паветра, прысядаў і зноў падпрыгваў. Праз некалькі секунд да яго далучылася і самка. На відэа я паспеў зняць толькі заканчэнне шлюбнага танцу:
https://youtu.be/4evz9h4srXw
І раптам, прыкладна праз хвіліну, усё гэта скончылася. І жураўлі працягнулі шукаць ежу. Што менавіта яны елі - гл. наступную фота-серыю і відэа.
29-02-2020, Бераставіччына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ