Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя жураўлі: Моладзь прыляцела!

Дарослыя шэрыя жураўлі (Grus grus) ужо каля трох месяцаў на сваіх гнездавых тэрыторыях.

Але гэта зусім не значыць, што да жніўня восені не пачуць гучных жураўліных крыкаў і не ўбачыць іх пералётаў вялікімі чародамі.

Мы ўжо заканчвалі сваю паездку па даліне Свтслачы і ўаставалася заехаць у пойму ля в.Водла на Бераставіччыне, калі з машыны пачулі гучныя жураўліныя крыкі. І вось яны ляцяць: 10, 20, 30... і яшчэ адна чарада за імі - разам  пад 150!

 

https://youtu.be/LYPj6UILTYo

Сядаюць і адразу выбіраюць нешта са свежа засеянага поля. 

Гэта маладыя птушкі, якія не спяшаліся вяртацца, бо не збіраюцца гнездаваць у гэтым годзе. Яны застаюцца ў групках большага ці меншага памеру да адлёту ўвосень да месцаў зімоўкі. 

Хутка цямнела, але мы ўсё ж такі заехалі яшчэ і ў пойму Свтслачы ля Водлы, і там было яшчэ каля 60 маладых жураўлёў.

Вось так нечакана і скончыўся гэты выезд.

26-04-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Так, многія выглядаюць як дарослыя = з чырвонай 'шапачкай', некаторыя яўна птушаняты минулага году яшчэ без яе. Пішуць, что размнажацца пачынаюць у 4-6 гадоў.