Мы прыехалі на ачышчальныя сажалкі водаканала і ВА "ГроднаАзот" у першую чаргу для таго, каб паглядзець на кулікоў. Таму і глядзеў я больш уніз.
Але як толькі зверху раздаліся крыкі групы з 11 шэрых жураўлёў (Grus grus), выбару не засталося і я пачаў здымаць іх у палёце.
Птушкі хутка раздзяліліся на 2 групы - 6 і 5 птушак. Большая хутка знікла з далягляду, а меншыя працягвалі лятаць над сажалкамі "Азота", час ад часу гучна пакрыкваючы.
23-07-2019, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 26.07.2019 - 09:26
Пашанцавала Вам. Не часта…
Пашанцавала Вам. Не часта можна бачыць ляцяшчых жураўлёў, і зняць ...
Harrier - 26.07.2019 - 10:19
In reply to Пашанцавала Вам. Не часта… by pva
Дзякуй! Від на захад ад нас…
Дзякуй! Від на захад ад нас і ў Беларусі павялічвае колькасць, перастаў баяцца людзей так, як раней. Таму падобных сустрэч напэўна будзе больш.