Зусім нечакана, пасля працяглага пахаладання і першых замаразкаў, нарэшце прыйшло баб'е лета. Тыя птушкі, якія яшчэ не адляцелі і тыя, якія прыялцелі да нас, канешне, прыемна здзіўленыя - як і мы.
Звычайныя шпакі (Sturnus vulgaris) усю восень да адлёту на зімоўку спяваюць, асабліва гучна і доўга, калі прыгравае сонейка. Таму сёння як раз быў адпаведны дзень для гэтага:
Гродна, 14-10-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.10.2019 - 10:55
Сонечны, цёплы і радасны…
Сонечны, цёплы і радасны дзень - сапраўды, як летам. Чаму не спяваць! Фота атрымаліся маляўніча ...