Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шыпуны, сонца і хмары

Вясновая міграцыя, якая актыўна пачалася,  значыць не толькі прылёт да нас тых відаў, якія зімавалі блізка ці далёка ад нашай краіны, але і пералёты-перамяшчэнні ў іншыя месцы тых відаў, якія зімавалі ў нас.

Таму актыўныя пералёты лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor) у даліне Нёмана і яго прытока - Свіслачы, не павінны здзіўляць. Бачылі мы за дзень і групкі з 2-4 птушак, і групы больш за 100 лебедзяў.

А сонца і хмары як фон дазволілі зрабіць нават іх здымкі ў палёце.

23-02-2020, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары