Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія і вялікія сініцы - гурманы

Усё некалі бывае ўпершыню. І менавіта яно звычайна запамінаецца найлепш.

Так было і ў гэты раз: сіняя сінічка (Cyanistes (Parus) caeruleus) шукала ежу сярод апалага лісця пад маімі вокнамі, а потым вырашыла з'есці ягаду рабіны - не зашкодзіць зараз, бо невядома калі сюды прыляцяць дразды або амялушкі і ягад тых не стане)

птушка

Я стаў здымаць увесь 'працэс', які вельмі хутка скончыўся...

птушка

Аказалася, што сінічка ела не саму ягаду, а толькі невялічкае насенне ўнутры яе! Пра гэта я раней не ведаў і нават не задумваўся - што менавіта сініцы з'ядаюць  - саму ягаду ці не.

https://youtu.be/tMClVnSY2FY

Дакладна таксама зрабіла праз 2-3 хвіліны і вялікая сініца (Parus major):

https://youtu.be/KJgcbhILUbw

Гродна, 01-12-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары