Часам птушкі, часцей тыя, якія жывуць побач з намі, спрабуюць выкарыстаць і нашы розныя структуры, якія ствараліся зусім не для іх. Таму і акрысць ад гэтага для птушак умоўная - часам яны гэта робяць паспяхова, а часам наадварот, усё заканчваецца трагічна або для іх птушанят, або нават для дарослых асобін.
Пра тры такія выпадкі, звязаныя з сінімі сініцамі () я і раскажу ніжэй. Два з іх з ілюстрацыямі і я іх аднёс да 'магчымых', а трэці - без ілюстрацый (безумоўны) - я не меў камеры каб засняць тую трагедыю, якая развівалася на нашых вачах.
------------------------------
Першы тып - самы распаўсюджаны (першыя 3 здымкі). З-за недахопу натуральных дупел і сінічнікаў у месцах, дзе для іх ёсць дастаткова ежы, некаторыя сініцы выбіраюць для гнездавання вертыкальныя трубы. Дарослыя птушкі могуць самастойна выляцець нават з вузкай і параўнальна глыбокай вертыкальнай трубы, а вось птушаняты - далёка не заўсёды, асабліва калі гняздо размяшчалася глыбей, чым 20-25 см ад адкрытага края трубы. Такім чынам, пара траціць сезон ці яго частку і шмат энергіі на гадаванне малых, а малыя потым назаўсёды застаюцца ў трубе...Дапамагчы птушкам не зрабіць кепскі выбар проста - накрыць адкрытую трубу нечым так, каб яны не змаглі ў яе заляецеь і збудаваць там гняздо.
Другі тып магчымай трагедыі даволі падобны на першы, толькі што дапамагчы ў ім птушкам маларэальна. Гэтая пара сінічак (на здымках ніжэй трэцяга ці другога пасля тэксту) зусім нечакана для мяне пасля таго, як некалькі хвілін старанна харчавалася на коціках даволі высокай вярбы, потым паказала і выбранае месца для гнездавання - нішу ў металічнай частцы слупа, у якую яны забіраліся праз праржавелую дзірку. Нечым закрыць ці заткнуць яе на такой вышыні нерэальна, але можа птушаняты змогуць выбрацца праз яе і выляцець.
-------
Трэці ж выпадак хутчэй за ўсё і прымусіў распавесці ўсе гэтыя тры гісторыі. Адбыўся ён у невялікай вёсцы, дзе мы са знаёмымі прыпыніліся каб паглядзець як бабры
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ