Зіма без сумневаў павярнула на вясну. Таму час ад часу самцы сініх сініц (Parus) Cyanistes caeruleus) сядаюць амаль на самым версе высокіх дрэваў і спяваюць свае простыя, але гучныя песенькі . Жыццё ў іх няпростае, таму варта шукаць месца гнездавання і партнёрку ўжо зараз.
Але аднымі спевамі сыты не будзеш - трэба і пад'есці. І тут нам пашанцавала стаяць побач з незнішчаным з восені пустазеллем, у якім засталося насенне. Што яно не прападзе, сумневаў быць не павінна, бо ядуць яго не толькі сініцы - ахвотных было і будзе яшчэ шмат:
Гродна, 09-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ