І самец (на фота), і самка стрынаткі-чаротаўкі (Emberiza schoeniclus) актыўна збіралі насякомых для сваіх птушанят на рыбгасе "Каеняўцы". У многіх месцах з прыбярэжнай расліннасці даносіліся "цііііі" гэтых птушак - падобныя да свістаў рэмезаў, але не такія працяжныя і смутныя.
Гарадзеншчына. 06-06-2019.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ