Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Супернікі

Мы былі недалёка ад гэтай старай алеі і я вырашыў праверыць яе - раней некалькі гадоў на ёй спявала садовая стрынатка (Emberiza hortulana). Было гэта ў розныя годы ў розных месцах алеі ці побач з ёй і часам стрынатак я там не знаходзіў зусім, або іх і не было там.

Але ў гэты раз знаёмую, нягучную але прыемную песенку пачуць атрымалася хутка - ажно два самцы спявалі побач адзін каля аднаго.

Адзін з іх сядзеў недзе на высокай таполі і таму тэарэтычна знайсці яго для здымкаў было б лягчэй. Таму я паспрабаваў пачаць пошукі з самца на бульбе. Бульба была ўжо высокай, расквітнела неяркімі, але шматлікімі кветкамі. Самец рэгулярна спяваў, але знайсці яго не мог, хоць раз за разам прачэсваў поглядам праз трубу аднолькавыя бульбяныя рады.

Таму я вярнуўся да таполі і вось ён, самец - сядзіць адкрыта, не хаваецца ў густой лістоце і спявае: у перапынку паміж песенькамі добра чуваць, як спявае другі самец побач.

https://youtu.be/merOaDkC6o8

З гэтым выйшла лёгка. Але не здавацца ж з другім, на бульбе?

І тут мне пашанцавала - той, другі самец, пераляцеў з аднаго бульбянога куста на іншы. Цяпер знайсці яго ў трубу было справай нецяжкай. Ну і падыходзіць паціхоньку па некалькі метраў, каб зняць бліжэй, таксама:

https://youtu.be/YvZlOMD3Z_Y

Пэўна акуратна падзяліць гнездавыя тэрыторыі паміж самцамі дапамагла алея - з аднаго боку алеі была тэрыторыя самца на таполі, з другога - самца на бульбе. 

Гарадзеншчына, 20-06-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі