Птушак цяжка здымаць у двух выпадках - калі моцны вецер (верхні здымак) і не паспяваеш рухаць камеру за птушкай, якая сядзіць на тонкай галінцы і матляецца ўслед за парывамі ветра. Ну і калі іх шмат (ніжні здымак) - тады цяжка выбраць адзіны аб'ект, на які і наводзіць рэзкасць, тым больш, калі ўсе птушкі пастаянна рухаюцца і пералятаюць з месца на месца.
Чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) - пэўна, самыя пазітыўныя нашы птушкі. І не толькі з-за незвычайнай яркай і "вясёлай " афарбоўкі. Але найперш таму, што яны стараюцца заўсёды спяваць сваю простую песеньку - і калі сядзяць, і калі ляцяць. І яшчэ шчыгелы не любяць быць самотнымі, таму ўбачыць аднаго шчыгела амаль немагчыма, а вось у большых ці меншых групах - гэта ўжо як пашанцуе.
верасень 2019, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ