Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікая сініца і вялікі арэх

Тэарэтычна я ведаў, што сініцы могуць і будуць есці пэўна любыя арэхі.

Але, як той казаў: - А хто ім дасць?

І вось сёння пашанцавала і мне, і вялікай сініцы (Parus major).

Як і дзе яна знайшла палову грэцкага арэха, як змагла з ім узляцець на галінку - застанецца загадкай. Я ўбачыў яе (або яго - бо гэта быў самец) ўжо з арэхам. Справа йшла шпарка:

https://youtu.be/4rAtsL-MUZ8

Пасля таго, як пустая шкарлупка упала, самец радасна засяпваў - на апошнім здымку. Ну і здорава, што не толькі змог знайсці, але і з'есці!

11-04-2020, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі