Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі дзяцел у цэнтры гораду

Так атрымалася, што пасля рэканструкцыі т.зв. старaга маста праз Нёман у цэнтры Гродна, на набярэжнай з нашага боку на 2-2,5 км берагу засталося толькі тры параўнальна старыя дрэвы: вяз і два каштаны. Год таму адзін з каштанаў засох і яго хутка спілавалі, так вяз ды каштан засталіся самі. Таму я моцна здзівіўся, калі ўбачыў, як на галінах вяза нешта дзяўбе самец вялікага дзятла (Dendrocopos major).

Я стаў зацікаўлена назірaць за яго працай, а потым, негледзячы на дождж, і здымаць.

Аказалася, што ён упорна адрывае кару на адной с тоўстых галінаў, пад якой адкрываюцца хады лічынак, якія зрабілі свіам домам гэты хворы вяз. Ну а адстаць лічынак з іх дамоў-=хадоў без прыкрыцця кары было ўжо для доўгага языка дзятла справай нецяжкай.

 

Гродна, 02-02-2020.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі