Ну вось і скончыўся той двухтыднёвы перыяд, калі дарослыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) кармілі сваіх выляцелых птушанят. Цяпер маладым ластаўкам прыйдзецца знаходзіць і лавіць жамяру самастойна, а іх бацькам будзе час спрабаваць выгадаваць другі вывадак за лета.
Не ведаю, якая стратэгія для птушанят была больш паспяховай: сядзець і чакаць аднаго з бацькоў у групе - тады ёсць больш магчымасцяў прыцягнуць да сябе ўвагу, але і іншыя птушаняты таксама актыўна ж просяць ежу і ці не памыляцца дарослыя з тым, чыя зараз чарга атрымаць камок насякомых, ці не прапусцяць? Ці лепш сядзець асобна - тады - калі, канешне, прыляцяць бацькі - уся ежа дастанецца толькі табе.
Але зразумела, што стратэгіі гэтыя можна мяняць у залежнасці ад іх паспяховасці і месца(ў) чакання. Ну і групе заўсёды прасцей заўважыць драпежніка, ды і пры атацы з паветра імавернасць быць злоўленым у сярод некалькіх птушанят прапарцыйна змяншаецца з іх колькасцю. З іншага боку, групу птушанят лягчэй заўважыць драпежніку, чым асобную птушку...
За гэтыя два тыдні сустракаліся і птушаняты ў групах, і, нашмат радзей, паасобныя птушкі, якія чакалі бацькоў з ежай.
ліпень 2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 21.07.2019 - 09:06
Интересные наблюдения. А…
Интересные наблюдения. А фотографии отличные! Хорошо снимает ваш фотоаппарат: и фото, и видео, хотя и не "зеркалка"!