Усе лескі - птушкі не вельмі публічныя. Звычайна гэта значыць, што іх нескладаную песеньку нашмат лягчэй пачуць, чым выглядзець у гушчыні хмызняку ці дрэва самаго спевуна.
Але калі гармоны прымушаюць такаваць - у выпадку шэрай лескі (Sylvia communis) гэта невысокія "горачкі" у паветры разам са спевам, потым ужо убачыць і сфатаграфаваць птушку нашмат лягчэй.
17-05-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ