Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як крумкачы з жураўлямі дуркавалі

Ёсць у мяне сябар, які часа ад часу прыдумвае свае словы і вельмі ёмкія, арыгінальныя і кароткія фразы. Такія, што адразу запамінаюцца і хочацца іх выкарыстоўвываць.

Таму, каб коратка апісаць тое, чаму я стаў сведкам каля гарадзкой звалкі, я і вырашыў выкарыстаць менавіта яго слова - 'дуркаваць'.

Двойчы на месяц мы ездзім на звалку, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад горада бліжэй мяжы з Польшчай, назіраць за тамтэйшымі белымі бусламі. Але гэта асобная і вялікая тэма. Зразумела, што акрамя буслоў, там жа харчуюцца і іншыя віды птушак. І сярод іх крумкачы (Corvus corax) - да 2-3 сотняў.

І вось калі я з пагорка назіраў за птушыным жыццём на звалцы, за маёй спіной раздаліся трубныя крыкі шэрых жураўлёў (Grus grus). Я стаў шукаць іх у паветры, мяркуючы, што гэта ляцяць групай маладыя птушкі, якія яшчэ не размнажаюцца. Аднак усё аказалася нашмат цікавей.

Пару журавоў пераследавалі некалькі крумкачоў! Хутчэй за ўсё, яны так гулялі з імі, і спачатку пара трымалася разам, а на іх 'нападалі' 3-4 крумкача. Журавы час ад часу крычалі ад агіды ці па іншай прычыне. А потым журавы сталі лятаць па-асобку, і тады побач з імі засталіся і паасобныя крумкачы:

 

https://youtu.be/qgaHY0Q50KE

Праз хвіліны 3-4 і жураўлі сталі 'нападаць' на крумкачоў - каб тым не казалася, што яны могуць рабіць усё беспакарана. Паступова журавы падымаліся вышэй і праз хвілін 5-6 крумкачы ад іх адсталі.

02-05-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі