У каго паспяхова, а ў каго і не, выляцелі першыя птушаняты ў многіх нашых дробных і сярэдніх вераб'іных.
Таму прыйшоў час паспрабаваць загнездаваць яшчэ раз. А каб (добрая) самка выбрала цябе (яшчэ раз?), трэба ізноў паказаць сябе.
Сёння ўбачыў, як 'такуюць', падняўшы хвасты і б'юцца два палявых вераб'я (Passer montanus) - яўна самцы. Побач за імі назіралі самкі і моладзь - няхай вучацца ад лепшых! :)
NB Зразумела, што аналогія з паўлінамі слабенькая - паўліны, насамрэч, распускаюць і падымаюць не хвост - ён у іх маленькі, а надхвосце.
Гродна, 31-05-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ