Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушка, або (электрычны) званок

Ёсць у нас віды птушак, якім добра пасуюць розныя назвы. Бо выдатна адлюстроўваюць іх розныя рысы.

Менавіта да іх можна аднесці зелянушку (Carduelis chloris), самец якой на сонцы сонечна-зялёны. Але гэта яўна не адзіная добрая для вызначэння рыса гэтай птушкі. Самец зелянушкі пачынае рэгулярна спяваць звычайна з пачаткам другой паловы зімы і  яго нецяжка пачуць нават у цэнтрах нашых гарадоў:

https://youtu.be/F60WiGeTfsg

Менавіта за гэтую песню палякі называюць зелянушку Dzwoniec. Той, хто хаця б аднойчы чуў гук простага электрычнага званка, адразу узгадае яго як толькі пачуе на вуліцы песню зелянушкі.  Застаецца толькі 'звязаць' гэты гук з ярка-зялёнай птушкай недзе побач.

у в.Дарошавічы, Гарадзеншчына, 06-03-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары