Жаўрукі-смяцюхі (Galerida cristata) - адны з самых бясстрашных нашых птушак.
Усе іншыя стараюцца адляцець калі машына праязжае побач, смецюхі ж у лепшым выпадку адбягуць трошкі і далей харчуюцца на ўсзбочыне. Але гэта - зімой.
Вясной у іх пачынаюцца іншыя клопаты і паводзіны, зразумела, змяняюцца на больш асцярожныя - цяпер птушкі рызыкуюць не толькі сабой у выпадку небяспекі, але і патомствам. Таму падпускаюць на троху большую адлегласць.
Гэтага жаўрука я назіраю з вясны. Здаецца, усё яго ідзе па плану, бо раз-пораз ён сядае на розныя прысады недалёка ад фермы і спявае:
Гарадзеншчына, 06-06-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 07.06.2019 - 22:02
Adna z najbolš redkich…
Adna z najbolš redkich ptušak Čechii! Vielma dauno, šmat hod jaie užo nie bačyla :-( A kalisci, kali ja byla malaj dziaučynkaj, jany byli pausiul...