Ёсць птушкі смелыя, а ёсць - бясстрашныя. Яны не баяцца нават фуру, якая праязжае побач - калі заблізка, то трошкі адбягуць і вяртаюцца на сваё месца пры заснежаных дарогах. Гэта - жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata).
Штозіму чакаю, пакуль снег накрые палеткі - тады жаўрукі з іх перабіраюцца на нашы дарогі, дзе знаходзяць пустазелле і гастраліты, каб яго пераціраць.
Гэтага жаўрука мы раней не сустракалі ў в.Пракопавічы і з задавальненнем прыпыніліся каб яго паздымаць. А калі вярталіся, птушак ужо было там дзве!
23-12-2018, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ