Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рудахвосткі: Яркія пары

У адрозненне ад сваіх лепш заўважных і 'гарадзкіх' крэўных - рудахвостак-чарнушак - звычайныя рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) больш любяць цішыню і дуплістыя дрэвы ў старых садах, парках і лясах.

У адным з даўно засвоеных, але не да канца, яраў не так далёка ад сучасных берагоў Нёману гэтыя птушкі маюць і старыя дрэвы ў садзе,і старыя клёны побач. Таму на плошчы каля гектара тут зараз іх тры пары.

Пары толькі ўтвараюцца - бо птушкі і прыляцелі не так даўно, таму можна спакойна назіраць і за больш яркімі самцамі, і за больш элегантнымі, але не менш прыгожымі самкамі.

Зусім нечакана для мяне адна з самак вырашыла памыцца ў невялічкай рындзе - яна няправільна зроблена, без нахілу, і ў ёй пасля дажджу засталася вада. 

https://youtu.be/iyAFvF0aIG8

Усе здымкі зроблены з двух спробаў і на іх птушкі двух розных пар.

03-04 - 05-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі