02.06.2024
Наогул, тыдзень таму на гэтым месцы шэрашчокія коўры плавалі, танчылі, а тут, раптоўна, не яны, і ўжо гняздо.
Удзень там адна коўра сядзела, а бліжэй да вечара сабраліся ўдвух і пачалі ўдасканальваць канструкцыю. Спачатку коўра №1 (на фота) папрыносіла трохі раслінаў, а потым адплыла ўбок, і будаўніцтвам некалькі хвілін займалася коўра №2 (на відэа). Усё даставалася з вады ці з-пад вады, нават дручок.
(але цікава, навошта той дручок? элемент каркаса?)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.06.2024 - 10:32
Файнае назіранне. Але даволі…
Файнае назіранне. Але даволі позняе гняздо. Хутчэй за ўсё першая кладка была страчана і гэта паўторная спроба ўсё ж вывесці птушанят у гэтым сезоне.