Ястреб-перепелятник - Accipiter nisus L.,1758 - Шуляк-карагольчык - Sparrowhawk
Падпільнаваў-такі карагольчыка за зіму. Панарама з двух кадраў, таму што сеў блізка - ў 5 метрах, на той самы куст, з якім трохі раней было звязана невялікае назіранне:
Забрахаў сабака, я выглянуў у акно і пабачыў, як вераб'і прымусілі плясаць вакол куста карагольчыка. Але ён не адступаў, і тады адзін верабей не вытрымаў і з усіх сілаў паляцеў хавацца. Шуляк за ім. Але хутка вярнуўся ні з чым. А магчыма так і было задумана, і верабей ведаў, што паспее даляцець да схованкі, а іншыя за гэты час таксама разляцяцца. Шуляк сеў на плот, паправіў апярэнне і задумаўся. На самой справе я толькі потым зразумеў, што ён нешта абмазгоўваў: тады, калі ён вярнуўся ужо да пустога куста, уважліва агледзеў яго з усіх бакоў і нават паўтарыў некалькі трэніровачных атак! Гэта была самая натуральная праца над памылкамі, але не думаю, што яна дапамагла б яму наступным разам...
27.02.2013, Любань
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Alexander Erdmann - 04.03.2013 - 14:03
Поздравляю с удачным
Поздравляю с удачным фотодуплетом (это я о панораме из двух кадров). И собака молодчина, не зря свой хлеб ест :)
Николай, а что за ФР, что в один кадр не влезло?
Apus - 04.03.2013 - 14:11
In reply to Поздравляю с удачным by Alexander Erdmann
Alexander Erdmann, спасибо.
Alexander Erdmann, спасибо. 300 мм. Это не супер теле, конечно, но пять метров всё-таки.
Harrier - 04.03.2013 - 15:28
In reply to Alexander Erdmann, спасибо. by Apus
Выдатны партрэт -
Выдатны партрэт - самка-прыгажуня! І гісторыя цікавая - не менш за здымак.
pva - 05.03.2013 - 21:20
Гроза воробьиных.. Какая
Гроза воробьиных.. Какая грозная красавица! Снимок просто класс! Каждое перишко можно рассмотреть.. Успехов Вам, Apus! +10.
AV - 08.03.2013 - 00:39
даааа, это не на гнезде
даааа, это не на гнезде снимать. Выразительный портрет. Прямо к 8 марта:)