Ёсць пад Гродна адно месца, дзе шанцы ўбачыць зблізку і нават паздымаць качак-цыранак (Anas crecca) заўсёды высокія. Гэта т.зв. 'Фантаны' - месца на Нёмане, дзе ачышчаная ў ачышчальных сажалках вада з 'Азота' і Водаканала вяртаецца ў раку. Качкі там нешта фільтруюць і стараюцца трымацца асабліва ў вялікія маразы - там вада не замярзае зверху цалкам.
Гродзенскі раён, 06-03-2025 г.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ