Дакументацыйныя здымкі
Чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) - майстры маскіроўкі гнязда. Цікава, што і падрослыя птушаняты афарбоўкай рэштак пуха і пер'я выдатна адпавядаюць сценкам гнязда і зусім не кідаюцца ў вочы нават зблізку. Адно што па меры іх хуткага росту бацmкі ўжо не паспяваюць забіраць капсулы памёта і адносіць іх далей, каб не дэмаскаваць гняздо і памёт пачынае сцякаць па яго сценках. Але тут ужо выбару няма - трэба насіць і насіць птушанятам новыя порцыі ежы, нават калі саміх клоніць у сон.
28-06-2020, Гарадзеншчына.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 13.03.2022 - 09:30
Я часта назіраў, як дрозды…
Я часта назіраў, як дразды-пiскуны праглыналі капсулы памёту сваіх птушанят. Але часам яны забіралі памёт, і адносілі іх ад гнязда.