Мне падаецца, што гэтыя здымкі (18 верасьня 2016 г.) цікавыя двумя акалічнасьцямі.
Першая. Тут бачны дзьве плоймы лысак, прыкладна да 50 птушак, што не так часта можна назіраць на Цьнянскім вадасховішчы Меньска. Колькасьць - рэкордная, што сведчыць аб спрыяльных умовах, што склаліся на вадаёме ў 2016 г.
Другая. Разам з лыскамі адной плоймы стала трымалася пара коўраў з двумя невялікімі дзеткамі. Сямейства - трэба сказаць позьняе. Адыж паводзіны і багатые ўловы абнадзейвалі, што дзеці падрастуць і акрэпнуць да адлёту ў вырай. Нажаль, не выпадае штосьці дадаць да зробленых здымкаў і падмацаваць такое меркаваньне (не знайшлося часу на наступныя назіраньні).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 01.12.2016 - 23:33
Так, для вялікіх коўраў…
Так, для вялікіх коўраў позняе гнездаванне.
Прычыны могуць быць разныя, але выпадак цікавы.