Амаль тры гады таму ў розных месцах у межах заказніка "Гродзенская Свіслач" мы развесілі гнездавыя скрыні для вялікіх савукоў (Mergus merganser) - Гнездавыя скрыні для вялікага савука - што гэта і як мы іх павесілі, - а потым, праз год, дадаліся да іх новыя.
Аднак праверыць іх засяленне з таго часу не атрымлівалася - дастаткова высокую лесвіцу нам знайсці не атрымлівалася.
І вось, як часта бывае, здаецца і без лесвіцы атрымалася ўбачыць вынік проста дзякуючы таму, што мы апынуліся ў патрэбны момант у патрэбным месцы.
Справа ў тым, што на вялікі жаль, старых і дуплістых дрэваў па берагах Свіслачы амаль няма, таму мы амаль упэўненыя, што той вывадак, які мы ўбачылі прыкладна ў кіламетры ад развешаных намі скрыняў ніжэй па плыні, хутчэй за ўсё вывяліся ў адной з нашых скрыняў.
А атрымалася ўбачыць іх ужо пад час захаду сонца, позна ўвечары - таму і здымкі, і відэа атрымаліся толькі дакументацыйныя.
Мы шлі па беразе ракі і вышлі на самку з птушанятамі. Мы 'застылі' і таму самка не заўважыла нас адразу і працягвала рыбачыць, апускаючы голаву ў ваду, тое самае рабілі і качаняты. Што там можна было ўбачыць амаль без святла, мне цяжка зразумець.
Аднак хутка ўсё змянілася - самка зразумела ў якой сытуацыі апынулася і спрабавала час ад часу павярнуць уверх па плыні - таму што яе і вывадак вада сама несла на нас. Але малые не разумелі што яна хоча і плыць супраць плыні ім яўна было б цяжка,
таму, у рэшце рэшт, яна паплыла ўніз і праплыла побач з намі.
Мы ніяк не маглі падлічыць качанят і нават зараз у розных падліках іх ці то 15, ці то 16.
Аднак не гэта галоўнае - важна, што вялікія савукі жывуць і на гэтай частцы ракі!
На гэтую тэму:
Гнездавыя скрыні для вялікага савука - што гэта і як мы іх павесілі
Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO
Привлекая – не навреди!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ