Паміж 15 і 16.30, рыбгас Сакалова ля Жабінкі. Разам з Pandion`am, Дзьмітрыем Харковічам і Паўлам Краўчуком. Сонечна, каля +15С
Пасьля сустрэчы з сябрамі АПБ з Берасьцейшчыны, мы былі гасьцінна запрошаны гаспадарамі на ўлікі птушак на рыбгас. Спачатку прыпыніліся ля невялікага вадасховішча рыбгаса. Там на касе сядзелі, часам рыбачылі і сушылі крылы 14 вялікіх бакланаў, была процьма ныркоў-сівакоў, трошкі чубатых ныркоў, больш 20 вялікіх коўраў, трошкі іншых качак. На сажалках харчаваліся з дзесятак шыпуноў, качкі-сьвіцьвы і шылахвосткі, лапатаноскі, некалькі качак-неразьней і качак-чырак. Аднак самае цікавае нас чакала далей. Дзіма першым заўважыў групку кулічкоў, якія ляталі бліжэй да адной з дамбаў і ўсё ніяк не хацелі нідзе сесьці. Ў трубу атрымалася разгледзець, што гэта каля 40 вялікіх грыцукоў! Мы сталі падыходзіць у іх бок, але больш убачыць іх не атрымалася. Там нашу ўвагу прыцягнуў лебедзь з жоўта-чорнай дзюбай. Плаваў ён самотна і не вельмі даваўся разгледзець сябе, бо быў надта галодны – галаву высоўваў з вады толькі на 2-3 сэкунды, а потым зноў шукаў пад вадой што з’есьці. З пачатку мы прынялі яго за клікуна, але потым ўсё больш схіляліся да малога лебедзя (Cygnus columbianus) – чорнага на дзюбе было амаль столькі ж, як і жоўтага, сваю кароткую шыю ён згібаў назад як гусь – мы абыйшлі па дамбе сажалку, каб наблізіцца да яго. Але нават не гледзячы на голад, ён пачаў адплываць далей ад нас. Не вельмі зьвяртаючы ўвагу на яго манэўры, мне атрымалася зрабіць колькі фільмікаў і здымкаў праз трубу. Гэта мая другая сустрэча з гэтым відам і новы від на фільміках! Pandion з задавальненьнем адаслаў СМСку пра лебедзя каардынатару Клубу200 АПБ – няхай ведаюць нашых! На здымках зьверху і апошнім - малы лебедзь Вялікія бакланы Самец качкі-лапаноскі- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ