Сініцы неяк лёс даслаў кавалак мяса...

...або, хутчэй, кансерву ў бляшанцы? Я не пасьпела заўважыць, ці хрушч быў ад пачатку жывы, ці ўжо мёртвага яна знайшла (імаверна, мёртвага - нерухомы ён зрабіўся даволі хутка). Трохі пакруцілася, ухапіла і панесла на ліпу: разбіраць.

(манера, дарэчы, трохі мне нагадвае, як гаічкі сланечнікавае насенне елі)

На суседнім дрэве ў той сініцы лятала птушаня - я ж іх і заўважыла, пакуль удвух былі - але яму "кансерву" не прапаноўвалі.

Гомель, 28.05.2023

Фотаздымкі

Каментары