Вясна даляцела да Грайна

Дзякуючы праграме Гродзенскага абласнога тэлебачаньня "У аб'ектыве натураліста" нам з Дзянісам Табуновым атрымалася ўбачыць першых пералётных птушак.

Усё навокал, акрамя шашы і невялікіх пагоркаў з торфу, на якіх снег ужо растаяў, было навокал белым. Аднак калі не было ветру, сонца давала рады грэць усё, на што траплялі праменьні.

Мы паехалі за балота Грайна і тут, на рэчцы Верацейка, якая, на дзіва, была зусім без iльда і крыгаў, адзнaчылі яшчэ зімовых птушак: каля 20 вялікіх савукоў, каля 15 крыжанак і 1 самца гогаля.

Але гэтую зімовую ідылію хутка парушылі дзіўныя гукі - гэта крычалі ў палёце лебедзі-клікуны (Cignus cygnus)!  

Іх было 5 і яны прызямліліся недзе на рэчцы - так нам падалося.

мы падбіраліся да іх, пакуль не заўважылі галовы, якія вытыркаліся з-за сьцяны сухога трысьнягу. Лебедзі час ад часу пакрыквалі, стоячы і седзячы на сьензе супрацьлеглага берагу, і гэтыя моцныя і прыемныя гукі ўпэўнівалі - вясна не за гарамі!

Аднак блізка нас яны не падпусьцілі, ў паветра ўзьняліся ўжо  ўсе 7 птушак, сярод якіх было 3 маладых, мінулагодніх. Яны паляцелі ў бок балота, якое, як і рака Сьвіслач, было пад тльдом і сьнегам, і крыкі былі чутны нават з адлегласьці кіламетра ў паўтара... Правільная назва - клікуны!

 

 

Фотаздымкі

Каментары