Некаторыя свае цікавыя сустрэчы-назіраньні я апісваў тут раней.
Але час ад часу з'яўляюцца зусім нечаканыя, новыя.
У сераду, прыкладна ў 19.00 я стаў сьведкам незвычайнай пагоні.
Пачало змяркацца, вароны-каўкі-гракі невялікімі і вялікімі групамі ляцелі праз цэнтр Горадні на начлег (у т.зв. новы парк?). Калі я падыйшоў да Савецкай плошчы, заўважыў двух шэрых варон, якія ляцелі на вышыні каля 10 м. Раптам перад адной з іх метрах у 1,5 я ўбачыў жука. Жук быў хутчэй памерам з бранзоўку, чым з нехрушча. Варона пагналася за ім, а жук змяніў свой палёт так, што варона была вымушана ляцець за ім то ніжэй, то вышэй, то троху ў адзін, то ў другі бок. Увесь час захоўвалася дыстанцыя каля 1 м паміж імі. Працягвалася пагоня літаральна секунды, і жук, і птушка скрыліся ад мяне над выступаючай доўгай травяной "клумбай" у цэнтры плошчы і заканчэння яе я не ўбачыў. Але даволі хутка варона вярнулася прыкладна ў тое ж месца, адкуль пераследаваньне пачалося.
Ці была гэта апошняя спроба вячэры, ці гульня птушкі сказаць цяжка. Як і тое,ці атрымалася вароне схапіць жука.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ