Пухаўшчына.
25 верасня 2010, 9.15.
Як я разумею - гэта чырвонакніжнік.
Ці магчыма штосьці зьмянілася?
Выстаўлена для пэўнасьці ідэнцыі.
Грычун паляваў седзячы на паваленым дубе. Пакідаў дуб, затым ізноў вяртаўся і працягваў паляваньне.
Дуб паваліўся ў 2008 г. Наглядеўся за сваё жыцьцё - паранены спачатку маланкай, потым - чалавекам. Адыж выстаяў напалову апалены волат, і мо год праз 15 зваліўся, не стрываўшы навальнічнага швалу.
Мінулым, 2012, годам вялікі грычун як быццам сустракаўся ізноў - заўважаны на адлегласьці, і я не пасьпеў належным чынам наблізіцца. Ярка-белы колер дазваляе ўбачыць вялікага грычуна за 300-400 м.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 21.02.2013 - 14:18
Так, гэта вялікі грычун. Ён
Так, гэта вялікі грычун. Ён не ў Чырвонай кнізе. У некаторых месцах даволі звычайны від, асабліва на Палесьсі.
Проніч - 21.02.2013 - 15:11
Lanius Excubitor пазначаны ў
Lanius Excubitor пазначаны ў ЧК (1993) як рэдкі на большай частцы Рэспублікі від. 3-я катэгорыя.
Ці дзейнічая сёньня азначаная класіфікацыя?
Harrier - 21.02.2013 - 15:15
In reply to Lanius Excubitor пазначаны ў by Проніч
Не, не дзейнічае. апошняе
Не, не дзейнічае. апошняе выданьне ЧК было ў 2006-7 гг.
Проніч - 21.02.2013 - 15:29
In reply to Не, не дзейнічае. апошняе by Harrier
Дзякуй. Наконт Палесься Вы
Дзякуй. Наконт Палесься Вы трапна пазначылі - гістарычна мы Ігуменскае Палесьсе.
Скажыце, к.л., ці дакладная латынь?
Яшчэ дадам - птушка рэдкая і ёй пасавала 3-я катэгорыя.
Harrier - 21.02.2013 - 15:33
In reply to Дзякуй. Наконт Палесься Вы by Проніч
Так, лацінская назва
Так, лацінская назва правільная і значыць "грычун кат". Але відавая назва (другое слова ў назве) не пазначаюць вялікай літарай, толькі родавую назву = першае слова.