04-08-2009: Скідальскія ачышчальныя – лыскі на дрэвах

     Калі спякотнае паветра пачало змяншаць сваю тэмпературу, мы выехалі на ўсход, каб перад чарговым Бёдрэйсам мець уяўленьне пра ачышчальныя сажалкі горада Скідаля, што ў 30 км ад Горадні.
    На сярэдзіне дарогі я патэлефанаваў Фогелю каб запытаць пра правільны шлях. Ён падрабязна ўсё растлумачыў, але пасьля пераезду мы амаль упёрліся ў чыгуначны вакзал, і я патэлефанаваў зноў. На выездзе са Скідаля мы прыпыніліся каля мясцовай машыны, але яе ўладальнікі не ведалі нічога пра месцазнаходжаньне ачышчальных, і нават пачалі тэлефанаваць знаёмым. На шчасьце, мая мабілка канчаткова разрадзілася як раз пасьля таго, як Фогель пацвердзіў правільнасьць нашага маршрута. Мы вярнуліся на 50 м назад, знайшлі правільны паварот на вул. Юбілейная (пачатак якой аказаўся старой брукаванкай!) і сталі перад бярозавым гаем.

     Сажалкі аказаліся вялікім комплексам, насыпаныя дамбы вышынёй у 4-6 м аддзялялі ваду ад навакольля. Але бачна, што яны даўно працякаюць у бок гораду, і там стаіць адкрытая і парослая рознага ўзросту водна-балотнай расліннасцю, вада.
     На першай жа сажалцы атрымалася ўбачыць незвычайных птушак. Імі аказаліся каля 30 кулічкоў-перавозчыкаў і некалькі дарослых і маладых лысак. Лініяй праз усю сажалку стаялі сухія дрэвы, дык кулічкі і лыскі сядзелі на рознай вышыні на галінках і зломаных вяршалінах. І калі для перавозчыкаў гэта яшчэ можна было зразумець, то для лысак я такое надрэўнае жыцьцё бачыў упершыню.
     Адна з маладых птушак неяк пешшу залезла далёка ад ствала (гл. Здымак) прыкладна на 2м вышыню! Іншая маладая лымка даволі спрытна караскалася па гарызантальнай галіне за перавозчыкам і такі сагнала яго!
Іншыя сажалкі пакінулі рознае ўражаньне: некаторыя былі пустыя, на іншых віравала жыцьцё. Але ўсе птушкі заўважна баяліся нас. І гэта не дзіўна – на адной з дамб ляжала сьвежая “гільза”….
     Агульныя ўражаньні (не гледзячы на колер вады і пах на асобных сажалках) атырмаліся добрыя. Акрамя каля 50 перавозчыкаў, атрымалася адзначыць 12 бакасаў, каля 10 цякуноў і маладых кнігавак, каля 50 лысак, 30 крыжанак, 7 чубатых ныркоў і 2-3 ныркоў-сівакоў. Збоку групкамі ляталі шчыгелы, а на нас патрэсквалі малыя грычуны.
Шкада, што недахоп часу не дазволіў нам абыйсьці ўсе сажалкі. Але цяпер мы ведаем, як іх знайсьці, таму наступны візіт не за гарамі.
На здымках:
Перавозчыкі на дрэвах

Дама з трубой і сабачкай
Маладая лыска- дрэвалаз
Як яны забіраюцца

Фотаздымкі

Каментары

очень плохо, что там охотятся!!! Скидель- всё же город, а не деревня, зелёная зона должна быть не менее километра (наверно). все пруды должны в неё войти. надо это всё уточнить и сообщить в соответствующие инстанции. правда за нами!!!

P.S. ИМХО. на русском языке "очистные" звучит как существительное и вполне сносно в употреблении. а вот по-беларуски "ачышчальныя"- как-то режет слух. можа лепш выкарыстоуваць "ачышчальники"? скидальския ачышчальники, ачышчальники азота... -звучит!  :)

АV (госць) - 05.08.2009 - 20:33

начало 2 раза повторяется. Хорошая идея насчет бёдрэйса. Теперь шанс победить станет намного реальнее. А может в Минск в рыбхоз вместе с нами давайте:-) Прывитанне даме с сабачкам.

Пачатак пачынае паўтарацца як нешта пачнеш зьмяняць (я сёньня дадаў фотку). Тады выдаляй-не выдаляй - не памагае. Застаецца толькі выдаліць цалкам і загружаць па новай - а на гэта шкада часу...

Пра ачышчальнікі добрая ідэя, дзякуй! Будзем памалу карыстацца.

АV (госць) - 05.08.2009 - 20:35

может вода настолько ядовитая, что птциам приходится сидеть на деревьях, чтоб выжить?. Я как-то на очистных Азота описал гнездо лысухи на елочке торчащей из воды, на высоте см 30, вода упала и птица осталась сидеть на яйцах на дереве:-)

Harrier - 05.08.2009 - 20:40

In reply to by АV (госць)

Вада, напэўна, не чыстая. Можа і сапраўды нешта ім не вельмі падабаецца - раздражняе?

Сьмешна глядзець, як яны неўклюдна лезуць на галіны. Але яшчэ больш сьмешна як бачком спускаюцца...

может попробуйте другим браузером по-юзать. с IE у меня всё в порядке. а если сложности действительно с незарегистрацией, то у нас большие проблемы.