Мае Падкаменкі

18 траўня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.

У слове падкаменка адчуваецца семантычная сувязь з будоўляй, будаўнікамі. І не дарэмна, бо менавіта падкаменкі ўмела знаходзяць сховы сярод пазбаўленых ужытку абломкаў сьценаў, бятонных блокаў, а таксама пасярод каменьня і цэглы - усё гэта прывабныя месцы для іх гнёздаў. Цяперашняй вясной такія блокі хутка прагрэліся, што спрыяла раньнім вывадкам. Тры здымкі гэтага назіраньня паказваюць, як папераменна самец ды самка кормяць сваіх дзетак. Каб адвесьці маю цікавасьць, птушкі спрабуюць прывабіць мяне ў зусім іншы бок, таму хаваюцца ў траве. Дзе б не былі - у рэшце рэшт, яны вяртаюцца да адтуліны ў бятоннай пліце, да т.з."галасавіка". Туды не трапляе вада нават у навальніцу.

Месьціцца гняздо пасярод груды будаўнічых адыходаў, што побач з адноўленымі будынкамі калгаснай фермы. Кожны дзень побач з грудай праганяюць статкі кароў пастухі. Бойкае месца - не перашкода.  

Пакідаючы месца сховы, ня лішнім будзе й азірнуцца.   

Фотаздымкі

Каментары

Падкаменкі сталеюць на вачах. 26 чэрвеня 2014 матуля дазваляла ім гуляць на пліце. Чаго толькі можна было не пабачыць - і махі крыламі, і скокі, і падарожжы за метр ад уваходу ў лабірынт-галасьнік. Ежа, якую прыносіла матуля, надавалася проста ў рот...