Дуэлянты паднябесься

10 траўня 2015 г. Пухаўшчына.

Высока ў паднябесьсі лунала трое буслоў. Двое трымаліся побач, адзін - воддаль ад астатніх.

Прыведзеная храналогія падзей не патрабуе тлумачэньняў, але падаецца цікавай з пункту гледжаньня як дынамікі руху, так і неакрэсьленасьці матывацыі дзеяньняў і выбару месца дуэлі.

Уладзя Проніч.

Фотаздымкі

Каментары

Ніхто моцна не пацярпеў: разьляцеліся ў розныя бакі. Усе кадры азьняты на працягу адной хвіліны - 13.16. Мяркую, што вызначылася пара, якая асядзе на нашай бусьлянцы. Гісторыя, на мой погляд, унікальная.

Пазнавата для вызначэння гняздуючай пары - сярэдзіна траўня ўжо. Нават калі хзагняздуюць, то наўрацці паспеюць выгадаваць птушанят. Да таго ж агрэсія не на буслянцы ці побач з ёй, а ў паветры. Сапраўды, дзіўная гісторыя.