...або, хутчэй, кансерву ў бляшанцы? Я не пасьпела заўважыць, ці хрушч быў ад пачатку жывы, ці ўжо мёртвага яна знайшла (імаверна, мёртвага - нерухомы ён зрабіўся даволі хутка). Трохі пакруцілася, ухапіла і панесла на ліпу: разбіраць.
(манера, дарэчы, трохі мне нагадвае, як гаічкі сланечнікавае насенне елі)
На суседнім дрэве ў той сініцы лятала птушаня - я ж іх і заўважыла, пакуль удвух былі - але яму "кансерву" не прапаноўвалі.
Гомель, 28.05.2023
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.05.2023 - 22:11
Файнае назіранне. І аналогія…
Файнае назіранне. І аналогія з 'кансервай', якую трэба ўскрыць, каб з'есці, добрая)