Дакументацыйныя здымкі
Рачныя крычкі (Sterna hirundo) ловяць разнастайную рыбу і гэтая разнастайнасць абмяжоўваецца яе даступнасцю (каб можна было схапіць недалёка ад паверхні) і памерамі - вялікую можна злавіць, але потым цяжка праглынуць.
І вось на працягу двух тыдняў у жніўні ў мяне атрымалася прасачыць і зняць як адносяцца да калюшак (Gasterosleus spp.) дарослая птушка і маладая.
Дарослая праглынула калюшку за секунды, хутка развярнуўшы яе галавой да сябе і ніякіх бачных мне праблем гэта ў яе не выклікала (верхняя палова здымкаў). А вось у маладой крычкі нічога не атрымлівалася з самага пачатку (ніжняя палова здымкаў) - хаця яна ўзяла рыбку ў дзюбу пад час перадачы яе некім з бацькоў, далей на працягу хвіліны тройчы выкідала яе і зноў падбірала. Хутчэй за ўсё расстаўленыя калюшкай іголкі перакаджалі яе праглынуць, але ўсё ж гэта была ежа, ад якой не так проста было адмовіцца. І таму падбіранне-выкіданне паўтаралася раз за разам.
На жаль я не ўбачыў чым гэта скончылася, але думаю, што калюшка так і не была з'едзена.
Нёман у Гродна, 02 і 14-08-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ