Пачалося гэта напярэдадні ўвечары. Я вяртаўся з вячэрняй прагулкі і пад самай хатай на ходнік перада мной выбег малады белагруды вожык (Erinaceus concolor (romanicus)). Хаця звычайна ўвечары я не бяру з сабой фотакамеру да ракі, у гэты раз узяў і дзякуючы ёй змог зрабіць два здымкі без успышкі (гл. ніжэй) - на адным з іх вожык перабягае тратуар, а на другім нейкім магічным чынам знікае)
А на наступны дзень хутчэй за ўсё той жа вожык памалу перабягаў паміж клумбай і кустамі яшчэ бліжэй да нашага дома і час ад часу рабіў прыпынкі, прынюхваўся да наваколля і нечага чакаў:
Я без праблем змог паздымаць яго з розных ракурсаў і заставіў у спакоі. Усё ж вожык пад хатай - гэта прыемная каштоўнасць.
Гродна, 23 і 24-09-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ