Першага свайго восеньскага (ці ўжо зімовага?) крапіўніка (Nannus troglodytes) як гэта звычайна бывае з імі я спачатку пачуў, а потым убачыў на беразе Нёмана яшчэ 10 кастрычніка. Птушка яўна прыляцела туды, каб выбраць і заняць сабе зімовую тэрыторыю. Ніякага пратэсту ў выглядзе трэску ад магчымага гаспадара - іншага крапіўніка - яна не пачула і таму магла выбіраць сабе любыя кусты на беразе.
Наступная сустрэча адбылася праз тры тыдні адразу за старым мастом - я пачуў адчайны трэск здалёк і стала цікава яго прычына. Крапіўнік трашчаў, невысока перапрыгваючы сярод галінак густой вярбы, а метрах у 15 ад яго прабаваў схавацца ў траве ... чорны коцік:
Прыкладна праз хвіліну птушка зразумела, што коцік яе пачуў і ведае, што дэмаскіраваны і адляцела паралельна над берагам ўніз па плыні. Коцік жа ўцёк у супрацьлеглы бок толькі тады, калі я падняў каменьчык і замахнуўся каб яго кінуць.
Праз тыдзень паблізу ад мінулага месца, але ў іншым, значна большым кусце вярбы,
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ