Дзякуючы праграме Гродзенскага абласнога тэлебачаньня "У аб'ектыве натураліста" нам з Дзянісам Табуновым атрымалася ўбачыць першых пералётных птушак.
Усё навокал, акрамя шашы і невялікіх пагоркаў з торфу, на якіх снег ужо растаяў, было навокал белым. Аднак калі не было ветру, сонца давала рады грэць усё, на што траплялі праменьні.
Мы паехалі за балота Грайна і тут, на рэчцы Верацейка, якая, на дзіва, была зусім без iльда і крыгаў, адзнaчылі яшчэ зімовых птушак: каля 20 вялікіх савукоў, каля 15 крыжанак і 1 самца гогаля.
Але гэтую зімовую ідылію хутка парушылі дзіўныя гукі - гэта крычалі ў палёце лебедзі-клікуны (Cignus cygnus)!
Іх было 5 і яны прызямліліся недзе на рэчцы - так нам падалося.
мы падбіраліся да іх, пакуль не заўважылі галовы, якія вытыркаліся з-за сьцяны сухога трысьнягу. Лебедзі час ад часу пакрыквалі, стоячы і седзячы на сьензе супрацьлеглага берагу, і гэтыя моцныя і прыемныя гукі ўпэўнівалі - вясна не за гарамі!
Аднак блізка нас яны не падпусьцілі, ў паветра ўзьняліся ўжо ўсе 7 птушак, сярод якіх было 3 маладых, мінулагодніх. Яны паляцелі ў бок балота, якое, як і рака Сьвіслач, было пад тльдом і сьнегам, і крыкі былі чутны нават з адлегласьці кіламетра ў паўтара... Правільная назва - клікуны!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
mikan1978 - 06.03.2011 - 22:04
Жаль норку не
Жаль норку не сфотографировали
Harrier - 06.03.2011 - 23:17
In reply to Жаль норку не by mikan1978
У наступны раз пашанцуе
У наступны раз пашанцуе больш! Галоўнае, што для праграмы атрымалася засьняць.