Як і чакалася, сёньня ў гняздзе пустальгі на Бернардынскім касьцёле з'явілася трэцяе яйка.
Цікава, што адбылося гэта прыкладна каля 12 гадзін, і, таму, менш чым праз суткі пасьля адкладкі другога яйка.
Не гледзячы на холад, самка застаўляе яйкі на 20-30 хвілін пасьля прыносаў здабычы самцом.
Самец таксама "ўдзельнічае" ў інкубацыі - штораз пасьля прылёту, ён наседжвае яйкі па1-2 хвіліны.
Падаецца, што сёньня самец прыносіў ежу часьцей, чым у папярэднія дні. Можа гэта атум, што няма дажджоў і моцнааг ветру, якія перашкаджаюць паляваць, а можа проста яму больш шанцуе.
На фільміках:
Самец зьмяняе самку і бачна, што на гняздзе ўжо тры яйкі:
Самец-"інкубатар на хвіліну":
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 12.04.2011 - 22:35
Цікава, што часам самка
Цікава, што часам самка сьпіць, стоячы каля яек і не грэе іх.
Feather - 13.04.2011 - 00:04
In reply to Цікава, што часам самка by Harrier
Наверное расплодились нынче
Наверное расплодились нынче полёвки под Гродно.